Грэбелька
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Грэбелька (значэнні).
Грэ́белька, Грэ́белькі — колішняя вёска на правым беразе ракі Слепня, з 1967 года ў складзе горада Мінска.
Назва
Грэбелька — памяншальная форма слова грэбля, што значыць насціл з бярвення або галля для пераезду цераз балота, гразкае месца; гаць.
Гісторыя
У 1791 годзе вёска Гробелька, цэнтр маёнтка з 8 вёсак Менскай парафіі, дзяржаўная ўласнасць, 31 дым, карчма. У 1800 годзе вёска, дзяржаўная ўласнасць, 5 двароў, 40 жыхароў[1].
Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета: 10 двароў, 62 жыхары (1917). Пазней у Навадворскім сельсавеце Мінскага раёна[2]. У 1967 годзе ўключаная ў межы горада Мінска.
Вясковая забудова знесеная ў 1980-я гады, на месцы вёскі шматпавярховыя дамы па вуліцы Малініна № 8, 10, 12, 14[3]. На кароткай вуліцы Грэбелькі застаўся адзін прыватны дом сучаснай забудовы.
Зноскі
- ↑ Памяць, 1998, с. 574
- ↑ Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 114
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 4
Літаратура
- Грэбелька // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Гребелька // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.