Навадворскі сельсавет (Мінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навадворскі сельсавет.
Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Новы Двор.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гатаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Аляксандрава, Асееўка, Гатава, Дзергаі, Дубкі і Цэсіна)[1]. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Трасцянецкага сельсавета[2]. 31 сакавіка 2020 года скасавана вёска Шабаны[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 14179 чалавек[4], з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,6 % — палякі[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Решение Минского районного Совета депутатов от 31 марта 2020 г. № 168 Об упразднении деревни Шабаны Новодворского сельсовета Минского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 193
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 217
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Самахвалавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.