wd wp Пошук:

Губіна (Лепельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Губіна.

Гу́біна[1] (трансліт.: Hubina, руск.: Губино) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.

Губіна — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Полаччыны.

Гісторыя

Касцёл і кляштар францысканцаў

Згадваецца ў 1669 годзе ў складзе Полацкага ваяводства ВКЛ[3]. Губін здаўна знаходзіўся ва ўладанні роду Пакашаў, тут пэўны час размяшчалася іхняя рэзідэнцыя. У 1714 годзе полацкі стольнік Ян Пакаш збудаваў у Губіне касцёл Святога Антонія, пры якім дзейнічаў кляштар францысканцаў. Пазней у якасці пасагу мясцовасць перайшла да роду Сяляваў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Губіна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У 1834 годзе тут збудавалі грэка-каталіцкую царкву Святога Мікалая. У 1861 годзе ўладальнік мястэчка Юзаф Сялява памёр бяздзетным і пакінуў маёмасць сваёй жонцы Валерыі з Шырынаў[4].

У 1876—1914 гг. у маёнтку Губіна дзейнічала кардонна-папяровая фабрыка. У 1910 годзе мела паравую машыну магутнасцю 200 к.с., вырабіла кардону і паперы на 38 тыс. рублёў. На фабрыцы працавала 50 рабочых[5].

У пачатку XX ст. у Губіне быў адзін ксёндз. Тутэйшая парафія ўключала некалькі скасаваных (Чашнікі, Кублічы, Бела-Камень) і налічвала 1815 вернікаў. У касцёле было 3 алтары, галоўны з якіх у імя Дзевы Марыі, звяртаў на сябе ўвагу бочны алтар Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вострабрамскай. Пры плябаніі існавала бібліятэка і багаты архіў айцоў францысканцаў.

Насельніцтва

  • 2010 год — 157 чалавек
  • 1999 год — 221 чалавек

Турыстычная інфармацыя

Рэшткі касцёла з боку дарогі
Касцёл Святога Антонія

Славутасці

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. к // Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
  4. Hubin (6) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 197.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 517. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лепельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be