Дамамерыцкі сельсавет
Дама́мерыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Палошкава.
Геаграфія
Дамамерыцкі сельсавет размешчаны на поўначы раёна, мяжуе з Гусаркаўскім і Кісялёвабудскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Краснабудскім сельсаветам Крычаўскага раёна, Шумяцкім раёнам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дамамерычы. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хатовіжскага сельсавета (4 населеныя пункты: Ганнаўка, Пянькоўка, Хадунь і Хатовіж)[1]. 12 лютага 2010 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Дамамерычы ў вёску Палошкава[2], якая адначасова атрымала статус аграгарадка[3].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 11 населеных пунктаў (2015 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Гаспадаркі |
---|---|---|---|
Барсукі | вёска | 709 | 338 |
Барысаўка | вёска | 38 | 18 |
Ганнаўка | вёска | 1 | 1 |
Дамамерычы | вёска | 88 | 41 |
Залессе | вёска | 21 | 8 |
Новыя Дамамерычы | вёска | 18 | 11 |
Палошкава | аграгарадок | 380 | 131 |
Пянькоўка | вёска | 55 | 28 |
Хадунь | вёска | 34 | 25 |
Хатовіж | вёска | 122 | 55 |
Царковішча | вёска | 39 | 17 |
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[4] |
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1462 чалавекі[5], з іх 85,6 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 2,1 % — украінцы, 1,2 % — армяне[6]. Станам на 2015 год насельніцтва Дамамерыцкага сельсавета складала 1504 чалавекі, на 1 студзеня 2021 года — 1377 чалавек.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 23-5 О переносе административно-территориального центра Домамеричского сельсовета Климовичского района
- ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 23-4 О преобразовании деревни Полошково Климовичского района в агрогородок
- ↑ Домамеричский сельский Совет
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Клімавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клімавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.