Дамачава
Дамачава[2] — гарадскі пасёлак у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 52 км на поўдзень ад Брэста, 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамачава, 2 км ад аўтадарогі Брэст—Тамашоўка. Міждзяржаўны аўтадарожны і пасажырскі пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Насельніцтва 1 222 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Упершыню Дамачава згадваецца ў XVIII ст. Мясцовасць уваходзіла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1788 годзе намаганнямі жыхароў Дамачава і навакольных вёсак пабудавана праваслаўная драўляная царква з капліцай.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дамачава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Тут размяшчаўся кардонны пост, які кантраляваў выплату мытных падаткаў у сувязі з перасячэннем мяжы з Царствам Польскім.
У 1860 годзе мястэчка стала цэнтрам Дамачаўскай воласці Берасцейскага павета Гродзенскай губерні і маёнтка, якім валодаў князь Вітгенштэйн. У чэрвені 1861 года адбылося выступленне сялян супраць пана, якое было задушана ваеннай сілай. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У XIX ст. тут дзейнічалі каталіцкая капліца, царква і сінагога. Пракладанне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму развіццю паселішча.
У 1905 годзе на месцы старога храма пабудавана драўляная праваслаўная Лукінская царква. Працавалі ўчастак сельскага ўрача, лячэбніца, валасны фельчар, раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. Тут размяшчаліся ўчасткі судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, паліцэйскіх ураднікаў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Берасцейскага павета Палескага ваяводства.
У 1939 Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стала цэнтрам раёна (з 1956 у Брэсцкім раёне). У Другую сусветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 23 ліпеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 7 лютага 1967 года да гарадскога пасёлка далучаны пасёлак чыгуначнай станцыі Жалезная[4].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 — 129 муж., з іх духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 128[5]; 1891 — 1149 чал.[6]; 1897 — 1163 чал.
- XIX стагоддзе: 1921 — 1504 чал.[7]; 1995 — 1,3 тыс. чал.[8]
- XXI стагоддзе: 2006 — 1,3 тыс. чал.[9]; 2008 — 1,2 тыс. чал.; 2016 — 1 221 чал.[10]; 2017 — 1 222 чал.[3]
Адукацыя
У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Медыцына
Медыцынскія паслугі аказвае бальніца.
Культура
Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка. Раней дзейнічаў і кінатэатр.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Каплічка
- Касцёл Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XIX ст.)
- Крыж у памяць паўстанцаў К. Каліноўскага
- Свята-Лукінская царква (1905) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000082шыфр 113Г000082
- Брацкая магіла (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000081шыфр 113Д000081
Вядомыя асобы
У 1927—1932 у Дамачаве служыў пробашчам вядомы беларускі дзеяч кс. Пётр Татарыновіч[11]
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ↑ Домачево // Дамачава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ↑ Дамачава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 201.
- ↑ Домачево // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Аўдзеюк А. Пётр Татарыновіч (1896—1978)
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Дамачава // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 261. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Domaczewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 427
- Домачево // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Спасылкі
-
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дамачава
- Геаграфічныя звесткі па тэме Дамачава на OpenStreetMap
- Дамачава на Radzima.org
- Дамачава на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сайт Дамачава(руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Брэсцкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.