wd wp Пошук:

Данілавіцкі сельсавет (Веткаўскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Данілавіцкі сельсавет. Дані́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Данілавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Замосцеўскага і Пыханскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Выгар, Новыя Лугінцы і Сіні Востраў[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 876 чалавек[2], з іх 97,1 % — беларусы, 1,8 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Веткаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be