Веткаўскі раён
Ве́ткаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 1926 года.
Геаграфія
Агульная плошча раёна − 155 862 га. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень — 65 км, а з усходу на захад — 48 км. Межы раёна праходзяць: на поўначы — з Чачэрскім раёнам, на захадзе — з Буда-Кашалёўскім, на паўднёвым захадзе — з Гомельскім, паўднёвым усходзе — з Добрушскім раёнам, на ўсходзе — з Краснагорскім і Навазыбкаўскім раёнамі Бранскай вобласці.
Тэрыторыя раўнінная. Пераважныя вышыні 120—150 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 188,9 м (каля в. Старое Закружжа). У раёна ёсць невялікія марэнавыя грады і дзюнна-пагорыстыя формы рэльефу. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, поймавыя, тарфяна-балотныя.
Карысныя выкапні: торф, гліна, мел. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 °C, ліпеня +18,6 °C. Ападкаў 580 мм у год. Вегетацыйны перыяд 193 дні.
Добра развітая рачная сетка, якая адносіцца да басейна Чорнага мора. Галоўная рака Сож з прытокамі Беседзь, Нёманка, Ліпа, Спонка, Мятроўля. Бесядзь прымае воды Пералёўкі, Стаўбункі, Вядзерні. Рэкамі і раўчукамі, азёрамі, каналамі, калектарамі занята 2 409 га.
Лясы займаюць 76 419 га (каля 34 %), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя. Балоты займаюць 7,8 %. Ворныя землі складаюць 32 844 га. 35 720 га забруджаны радыёнуклідамі ў выніку катастрофы на ЧАЭС.
Гісторыя
Утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр раёна — горад Ветка. У склад раёна ўключаны горад Ветка і 24 сельсаветы: Барбянскі, Барталамееўскі, Беседскі, Вылеўскі, Дубаваложскі, Дзям’янкаўскі, Калінінскі, Косіцкі, Кунтараўскі, Купрэеўскі, Навасёлкаўскі, Новазакружскі, Папсуеўскі, Прыснянскі, Радужскі, Рудня-Споніцкі, Сівінскі, Старазакружскі, Старасельскі, Тарасаўскі, Хальчанскі, Чысталужскі, Шарсцінскі, Юркавіцкі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Кругоўскі, Мар’інскі, Чырванасцяжскі сельсаветы скасаванага Добрушскага раёна і 29 сельсаветаў скасаванага Свяцілавіцкага раёна: Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Будзішча-Стаўбунскі, Вяліканямкоўскі, Глухаўскі, Глыбаўскі, Жалезніцкі, Казацка-Балсунскі (Балсунскі), Коўбаўскі, Маланямкоўскі, Малкаванесцераўскі, Неглюбскі, Новаграмыцкі (Новастараграмыцкі), Пацёскі, Пералёўскі, Рудня-Гулеўскі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Скачок-Габраўскі, Стаўбунскі, Утонька-Хутарскі, Ухоўскі (Ухова-Рыслаўскі), Хізава-Гарыстаўскі, Хізава-Гуцкі, Хлусоўскі, Шалухоўскі, Шэйкагуткаўскі, Яноўскі. У выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі 30 снежня 1927 года замест 58 сельсаветаў у складзе Веткаўскага раёна зацверджаны 29: Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Ачоса-Руднянскі, Барталамееўскі, Беседскі, Казацка-Балсунскі (Балсунскі), Вяліканямкоўскі, Дзям’янкаўскі, Жалезніцкі, Калінінскі, Мар’інскі нацыянальны рускі, Неглюбскі, Новаграмыцкі, Прыснянскі, Радужскі, Рудня-Споніцкі, Рудня-Стаўбунскі нацыянальны польскі, Рудня-Шлягінскі нацыянальны польскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі нацыянальны рускі, Сівінскі, Старазакружскі, Старасельскі, Стаўбунскі, Тарасаўскі, Ухоўскі, Хальчанскі, Хізоўскі нацыянальны рускі, Шарсцінскі, Яноўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падначаленні БССР. 10 лютага 1931 года да раёна далучаны Данілавіцкі сельсавет скасаванага Гомельскага раёна, да гарадской рысы Гомеля далучаны Старасельскі сельсавет. 15 мая 1931 года Старасельскі сельсавет вернуты ў склад Веткаўскага раёна. У 1931 годзе ўтвораны Веткаўскі сельсавет і адноўлены Маланямкоўскі сельсавет. У 1935 годзе Мар’інскі, Свяцілавіцкі, Хізоўскі нацыянальныя рускія, Рудня-Стаўбунскі і Рудня-Шлягінскі нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. 12 лютага 1935 года Ачоса-Руднянскі, Дзям’янкаўскі і Мар’інскі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Добрушскаму раёну, а Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Вяліканямкоўскі, Жалезніцкі, Казацка-Балсунскі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Ухоўскі (Ухова-Рыслаўскі), Хізоўскі, Яноўскі сельсаветы — зноў утворанаму Свяцілавіцкаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 10 ліпеня 1939 года скасаваны Веткаўскі сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Барталамееўскі, Рудня-Споніцкі, Старасельскі, Тарасаўскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Акшынкаўскі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хізоўскі, Яноўскі сельсаветы скасаванага Свяцілавіцкага раёна; Сівінскі, Старазакружскі сельсаветы перададзены Добрушскаму раёну. 14 лістапада 1957 года да раёна далучаны Вяліканямкоўскі, 24 сакавіка 1960 года — Навілаўскі сельсаветы Чачэрскага раёна. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, горад Ветка, Акшынкаўскі, Беседскі, Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Калінінскі, Маланямкоўскі, Навілаўскі, Неглюбскі, Новаграмыцкі, Прыснянскі, Радужскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Хізоўскі, Шарсцінскі, Яноўскі сельсаветы перададзены Гомельскаму раёну.
6 студзеня 1965 года раён утвораны зноў, уключаў горад Ветку, Акшынкаўскі, Беседскі, Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Калінінскі, Маланямкоўскі, Наваграмыцкі, Навілаўскі, Неглюбскі, Прысненскі, Радужскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Хізоўскі, Шарсцінскі, Яноўскі сельсаветы Гомельскага раёна, Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы Добрушскага раёна. 25 чэрвеня 1970 года Беседскі сельсавет перайменаваны ў Барталамееўскі. 28 студзеня 1991 года скасаваны Акшынкаўскі, Новаграмыцкі, Старазакружскі і Хізоўскі сельсаветы. 27 жніўня 1991 года скасаваны Барталамееўскі, Рэчкаўскі і Сівінскі сельсаветы. 11 жніўня 1993 года скасаваны Калінінскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года горад Ветка і Веткаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 23 кастрычніка 1997 года скасаваны Навілаўскі сельсавет.
Насельніцтва
У пачатку 2007 года колькасць насельніцтва складала 19557 чалавек. З іх дзеці да 18 гадоў — 3838 чалавек (19,5%), дарослыя 15872 чалавека (80,5%). Працаздольныя — 10040 чалавек (47,5%).
Дэмаграфічныя паказчыкі
1986 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | |
Нарадзілася |
368 |
203 |
178 |
185 |
176 |
190 |
204 |
Памерла |
526 |
527 |
556 |
555 |
453 |
526 |
471 |
Прырост |
-158 |
-324 |
-378 |
-370 |
-277 |
-336 |
-267 |
на 1000 насельніцтва | |||||||
Нараджальнасць |
14,2 |
9 |
8,4 |
8,9 |
8,7 |
9,1 |
10,4 |
Смяротнасць |
13,2 |
23,9 |
26,3 |
27,1 |
22,5 |
26,4 |
23,9 |
Дзіцячая смяротнасць |
10,7 |
26,7 |
11,2 |
5,4 |
34 |
5,5 |
9,8 |
Этнічны склад
Рэлігія
У раёне дзейнічае 6 праваслаўных рэлігійных суполак, а таксама рэлігійная суполка Евангельскіх Хрысціян Баптыстаў і рэлігіная суполка Хрысціян веры Евангелькай «Мілата».
Іншае
У раёне зарэгістравана раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі.
Археалагічныя помнікі
Назва | Датаванне | Месцазнаходжанне | Катэгорыя |
---|---|---|---|
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. | 3 км на поўнач ад г.Веткі, на беразе р. Сож, урочышча Цялячае | 3 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | V–VIII стагоддзі н.э. | 1 км на поўдзень ад вёскі Вялікія Нямкі, на правым беразе р. Бесядзь, урочышча Царковішча | 3 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе н.э. | 1 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Гарадок, урочышча Баяршчына | 3 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. | 2 км на поўдзень ад вёскі Новаіванаўка, на правым беразе р. Бесядзь | 3 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе н.э. | 1 км на поўнач ад вёскі Новыя Грамыкі, на левым беразе р. Бесядзь, урочышча Гарадок | 3 |
Стаянка перыяду мезаліту | 6-5-е тысячагоддзі да н.э. | 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Новыя Грамыкі, урочышча Аўрамаў Бугор | 3 |
Паселішча перыяду неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага веку | позні каменны век, III–V стагоддзі н.э. | 0,3-0,4 км на поўдзень ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі | 3 |
Паселішча | 3-e тысячагоддзе да н.э. | 1 км ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі, урочышча Курган | 3 |
Грунтавы могільнік перыяду бронзавага веку | - | 1 км ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі, урочышча Курган | 3 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. | 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Радуга, урочышча Гарадок | 3 |
Паселішча перыяду неаліту, бронзавага веку | першая чвэрць 1-га тысячагоддзя н.э., ХIII–ХIV ст. | 1,5-2 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Шлягіна, урочышча Чачураўка | 3 |
Паселішча перыяду неаліту, ранняга жалезнага веку | - | 1,5-1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Шлягіна, урочышча Стрэліца | 3 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. | каля в. Свяцілавічы, 150 м ад моста праз р. Бесядзь, уніз па цячэнню, урочышча Гарадок | 3 |
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча | Х–ХІІІ стагоддзі | 1,2 км на захад ад вёскі Хізы, урочышча Дзеднае | 3 |
Паселішча | ХI–ХІІ стагоддзі | 1,5 км на захад ад вёскі Хізы | 3 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. | 1 км на паўночны захад ад вёскі Шарсцін, урочышча Гарадзішча | 3 |
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку | 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. | 2,5 км на ўсход ад вёскі Прысна, урочышча Барок ці Хомкін Рог | 3 |
Славутасці
Вядомыя асобы
- Георгій Макаравіч Катляроў (1928—2018) — Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
- Зоя Літвінава
- Міхась Каршук
- Міхаіл Рыгоравіч Батракоў
- Павел Мікалаевіч Буйневіч
- Таццяна Вяргееўна Васількова
Ганаровыя грамадзяне
- Браніслаў Мацвеевіч Збароўскі
- Георгій Макаравіч Катляроў
- Галіна Рыгораўна Нячаева
Зноскі
- ↑ http://www.vetka.gomel-region.by/ru/Rayispolkom-ru/
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты Веткаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Веткаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1993 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Веткаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.