wd wp Пошук:

Даўгінаўскі сельсавет (Мёрскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Даўгінаўскі сельсавет.

Даўгі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Даўгінава.

Гісторыя

9 ліпеня 1965 года цэнтр Лявонпальскага сельсавета перанесены ў вёску Даўгінава, сельсавет перайменаваны ў Даўгінаўскі[1]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Павяцкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Александрына, Вята, Дарожкі, Драгуны, Дэмскія, Паташня, Тараракі, Чамяры, Чурылава Далёкае, хутары Букава і Рыбакі)[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узменскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Барсукі, Брыжалюбкі, Брыжынкі, Буралом 1, Вінагроды, Казелькі, Калачова, Карандашы, Клёміна, Ліпава 1, Ліпава 2, Палшчызна, Пераслова, Пераслоўка, Труды і Узмёны)[3]. 13 красавіка 2006 года ў склад Павяцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кіслякі, Латышы, Лысагорка і Пуцінава)[4]. 17 мая 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Узмёны[5]. 16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1112 чалавек[7], з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,1 % — палякі[8].

Населеныя пункты

20 чэрвеня 2008 года быў ліквідаваны хутар Калачова[9].

Да моманту далучэння ў 2004 года населеных пунктаў Узменскага сельсавета ў склад Даўгінаўскага сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты:

Да моманту перадачы ў склад Павяцкага сельсавета ў 2006 годзе да Даўгінаўскага сельсавета таксама належылі наступныя населеныя пункты:

На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 апреля 2006 г. № 173 Об изменении границ Долгиновского и Повятского сельсоветов Миорского района
  5. Решение Миорского районного Совета депутатов от 17 мая 2010 г. № 7 О переносе административно-территориального центра Долгиновского сельсовета Миорского района(недаступная спасылка)
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 16 сентября 2010 г. № 35 О переименовании Долгиновского сельсовета Миорского района(недаступная спасылка)
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Решение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2010 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be