wd wp Пошук:

Узмёнскі сельсавет

Узмё́нскі сельсавет (Узмянскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Узмёны.

Гісторыя

16 ліпеня 1954 года цэнтр Барсукоўскага сельсавета перанесены ў вёску Узмёны, а сельсавет перайменаваны ва Узменскі сельсавет[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Лявонпальскага сельсавета пералічаны населеныя пункты Ліпава і Ясева[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Туркоўскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (Алешчанцы, Барашкі, Бедзенка, Верашчакі, Гагаліншчына, Геленава, Дрыгучы, Заборцы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Масцішча, Навіцкія, Розаны, Скрыдлеўшчына, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шарашонкі і Шуты)[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Туркоўскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Алешчанцы, Барашкі, Верашчакі, Геленава, Заборцы, Масцішча, хутары Бедзенка, Гагаліншчына, Дрыгучы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Розаны, Саўчанкі, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шуты, Шэра-Шашкі)[4]. 8 красавіка 2004 года сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя (16 населеных пунктаў: Барсукі, Брыжалюбкі, Брыжынкі, Буралом 1, Вінагроды, Казелькі, Калачова, Карандашы, Клёміна, Ліпава 1, Ліпава 2, Палшчызна, Пераслова, Пераслоўка, Труды і Узмёны) далучана да Даўгінаўскага сельсавета[5].

16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі сельсавет[6]. Чатырма месяцамі раней — 17 мая 2010 года — адміністрацыйны цэнтр Даўгінаўскага сельсавета быў перанесены з вёскі Даўгінава ў аграгарадок Узмёны[7].

Геаграфія

Узмёнскі сельсавет знаходзіцца на поўначы Мёрскага раёна. Паўночная і ўсходняя межы сельсавета праходзяць па Заходняй Дзвіне, якая натуральным чынам аддзяляе Мёрскі раён ад Верхнядзвінскага раёна. На захадзе сельсавет мяжуе з Павяцкім сельсаветам, на поўдні — з Мёрскім сельсаветам, на паўднёвым усходзе — з Туркоўскім сельсаветам.

Тэрыторыя сельсавета змяшчае цалкам рэчку Камёнку.

Населеныя пункты

У склад сельсавета ўваходзілі раней і ўваходзяць у цяперашні час населеныя пункты:

З 2010 года ў склад сельсавета ўвайшлі населеныя пункты:

Архіў

Архіўныя дакументы Узмёнскага сельсавета (да моманту яго скасавання ў 2004 г.) захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[9]. Архіў, які ахоплівае 1954—2004 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, планаў працы, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.

Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1612.

Памер архіва — 838 старонак.

Архіў Узмёнскага сельсавета знаходзіцца ў аб’яднаным стане з архівам скасаванага Барсукоўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 16 сентября 2010 г. № 35 О переименовании Долгиновского сельсовета Миорского района(недаступная спасылка)
  7. Решение Миорского районного Совета депутатов от 17 мая 2010 г. № 7 О переносе административно-территориального центра Долгиновского сельсовета Миорского района(недаступная спасылка)
  8. Решение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района Архівавана 19 чэрвеня 2021.
  9. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 130
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мёрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2010 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мёрскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be