wd wp Пошук:

Даўжані

Даўжа́ні[1] (трансліт.: Daŭžani, руск.: Довжани) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.

Гісторыя

У 1868 годзе вёска Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 9 двароў, 81 жыхар. У 1904 годзе у вёсцы 187 жыхароў, у 1908 годзе — 151 жыхар. У 1921 годзе вёска гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 35 двароў, 117 жыхароў. У 1931 годзе 38 двароў, 203 жыхары. З 12 кастрычніка 1940 года ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1940 годзе 31 двор, 92 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну ў верасні 1943 года вёска спалена гітлераўцамі (31 двор), 92 жыхары забітыя, але пасля вайны адноўлена.

У 1949 годзе арганізаваны калгас імя Кутузава. З 1954 года вёска ў складзе калгаса імя Сталіна, з 9 лістапада 1961 года — калгаса імя Леніна (з 1988 года цэнтр — вёска Сваткі), з 1994 года — аграфірмы «Зара», з сакавіка 1997 года — сельскагаспадарчага прадпрыемства імя М. Танка (цэнтр — вёска Сваткі).

Насельніцтва

  • 185 жыхароў (1960)
  • 35 двароў, 65 жыхароў (1997)

Інфраструктура

Жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be