wd wp Пошук:

Дзягілі (вёска)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзягілі. Дзя́гілі[1] (трансліт.: Dziahili, руск.: Дягили) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя

У 1752 г. маёнтак Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Уваходзілі вёскі Дзягілі, Слабада, Кузьмічы і фальварак Гірвідава. У 1868 г. вёска Габской воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 19 двароў, 117 жыхароў. У 1904 г. вёска Жоснянскай воласці Вілейскага павета, 244 жыхары. З 1900 працавала школа граматы. Побач з вёскай знаходзіліся аднайменныя фальварак і маёнтак, валоданне Сальмановіча, 41 і 11 жыхароў.

З 1921 г. на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся вёска (41 двор, 212 жыхароў), засценак (1 двор, 12 жыхароў), фальварак (2 двары, 31 жыхар) і 2 калоніі ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. З 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. З 1946 года у вёсцы працавала хата-чытальня. У 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Мічурына. З 1961 вёска — цэнтр калгаса імя Суворава, з 30.06.1992 г. — дапаможнай гаспадаркі «Дзягілі» Мінскага маторнага завода.

29 верасня 2006 года Дзягільскі сельсавет быў скасаваны, і Дзягілі ўвайшлі ў склад Слабадскога сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 218 жыхароў (1960)
  • 103 двары, 282 жыхара (1997)

Інфраструктура

Адміністрацыйны будынак гаспадаркі «Дзягілі», жывёлагадоўчая ферма, збожжасховішча, рамонтныя майстэрні, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, сталовая, базавая школа.

Памятныя мясціны

На франтах Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 56 жыхароў. На ўшанаванне іх памяці ў 1965 г. каля адміністрацыйнага будынка гаспадаркі пастаўлены абеліск.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. №245 “Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района” (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be