wd wp Пошук:

Дзямідаўка (Смаленскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзямідаўка. Дзямідаўка (руск.: Демидовка) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 124 жыхары (2007).

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 6 км на паўднёвы захад ад г. Смаленска, ля аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск на беразе ракі Русанаўка. Уваходзіць у склад Міхноўскага сельскага паселішча. Вуліцы: Цэнтральная, завулкі: Палявы, Майскі, Сонечны.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.[1]

Славутасці

Помнікі археалогіі:

  • Гарадзішча за 500 м на поўдзень ад вёскі на беразе ракі. Выкарыстоўвалася першапачаткова плямёнамі днепра-дзвінскай культуры (у 1-м тысячагоддзі да н.э.), у V—VII стагоддзях выкарыстоўвалася Тушамлінскімі плямёнамі.
  • Гарадзішча за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі.

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be