Дзянісава (Мядзельскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзянісава. Дзяні́сава[1] (трансліт.: Dzianisava, руск.: Денисово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя
У 1848 г. маёнтак Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Пржэсвіцкага. У 1904 г. маёнтак у складзе Крывіцкай воласці Вілейскага павета, валоданне Багуцкага і іншых, 80 жыхароў. У 1921 г. вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 15 двароў, 95 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне, з 09.08.1979 г. у Крывіцкім пасялковым Савеце.
У 1949 г. у вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны партызан». З 1979 вёска ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — вёска Пруднікі, раней калгас імя Жданава).
У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Дзянісава ўвайшло ў склад апошняга[2].
Насельніцтва
- 95 жыхароў (1960)
- 4 двары, 8 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. “Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці” (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.