Дзятлавіцкі раён
Дзя́тлавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926-27 гадах. Цэнтр — вёска Старыя Дзятлавічы. Плошча — 1049 км², насельніцтва 25413 чалавек (1926).
Гісторыя
Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі з цэнтрам у вёсцы Дзятлавічы (Старыя Дзятлавічы). У склад раёна ўключаны 25 сельсаветаў: Абакумаўскі, Бабовіцкі, Баршчоўскі, Белабярэжскі, Гранаўскі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жаробінскі, Іванаўскі, Капанскі, Карналінскі, Карпаўскі, Макееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Папоўскі, Рудня-Каменскі, Рудня-Марымонаўскі, Скіткоўскі, Случмільчанскі, Студзёнагуцкі, Хамінскі, Цярухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Шарпілаўскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Гранаўскі і Капанскі сельсаветы далучаны да Рэчыцкага раёна, Абакумаўскі, Карпаўскі, Папоўскі, Рудня-Каменскі і Хамінскі — да Лоеўскага раёна, Бабовіцкі, Баршчоўскі, Белабярэжскі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жаробінскі, Іванаўскі, Карналінскі, Макееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Рудня-Марымонаўскі, Скіткоўскі, Случмільчанскі, Студзёнагуцкі, Цярухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Шарпілаўскі — да Гомельскага раёна.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.