wd wp Пошук:

Лоеўскі раён

Ло́еўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гомельскай вобласці і мяжуе з Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Гомельскім раёнамі. А таксама на ўсходзе па Дняпры і часткова па ніжнім цячэнні ракі Сож мяжуе з Чарнігаўскай вобласцю Украіны.

Геаграфія

Тэрыторыя раёна складае 104 553 га, дзе: 42 423 га належаць да гаспадарчых земляў (у тым ліку: ворная зямля — 22 110 га, лугі — 20 041 га), лясы — 43 078 га. Найвышэйшы пункт — 148,5 м над узроўнем мора — знаходзіцца за 4 км на паўднёвы захад ад в. Бывалькі.

Праз раён бягуць рака Дняпро з прытокамі Сож, Брагінка, Пясочанка, таксама на тэрыторыі раёна знаходзіцца Днепра-Брагінскае вадасховішча.

Адміністрацыйны цэнтр раёна знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро на адлегласці 98 км ад цэнтра Гомельскай вобласці і 60 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі г. Рэчыца. За 300 м ніжэй ад вусця Сажа, на правым беразе Дняпра, у парку агаляюцца адклады муравінскага міжледавікоўя і папярэдняга позналедавікоўя, т.зв. Лоеўскага інтэрстадыялу.

Гісторыя

Лоеўскі раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі (тэрыторыя 1213 км², насельніцтва 28202 чал.). Цэнтр — мястэчка Лоеў. У склад раёна ўключаны 25 сельсаветаў: Алешкаўскі, Астраўскі, Баршчоўскі, Буда-Петрыцкі, Бывалькаўскі, Вялікадуброўскі, Глушэцкі, Грохаўскі, Дзімамерыцкі, Дзяражыцкі, Казярожскі, Карчомскі, Каўпенскі, Крупейкаўскі (Крупейскі), Крывінскі, Лоеўскі, Лутаўскі, Мохаўскі, Новамакрэцкі, Петрыцкі, Рудня-Жураўлёўскі, Ручаёўскі, Сінскі, Сяўкоўскі, Цясноўскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны 17 сельсаветаў скасаваных раёнаў: ДзятлавіцкагаАбакумаўскі, Карпаўскі, Папоўскі, Рудня-Каменскі і Хамінскі; ХолмецкагаКазіміраўскі, Ленінскі, Ліпнякоўскі, Пярэдзелкаўскі (Пярэдзельскі), Рудня-Бурыцкі, Старадубкаўскі (Старадубскі), Уборкаўскі, Удалёўскі, Хаткаўскі, Церабееўскі, Чаплінскі і Ястрабскі. Адначасова перададзены ў склад Брагінскага раёна Новамакрэцкі, Петрыцкі і Рудня-Жураўлёўскі сельсаветы. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі замест 39 сельсаветаў у раёне зацверджана 13 сельсаветаў: Баршчоўскі, Бывалькаўскі, Дзяражыцкі, Казярожскі, Крупейкаўскі (Крупейскі), Ліпнякоўскі, Папоўскі, Пярэдзелкаўскі (Пярэдзельскі), Ручаёўскі, Старадубкаўскі (Старадубскі), Уборкаўскі, Хаткаўскі. 1618 сакавіка 1929 года адбыўся 2-і з’езд Саветаў Лоеўскага раёна, на якім было прынята рашэнне аб калектывізацыі сельскай гаспадаркі. У 1931 годзе ў Лоеве пачалося будаўніцтва прамкамбіната і электрастанцыі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 10 лютага 1931 года да раёна далучаны Рудня-Марымонаўскі і Шарпілаўскі сельсаветы Гомельскага раёна. 18 кастрычніка 1932 года выйшаў першы нумар раённай газеты «Перамога». У жніўні 1933 года адкрыта першая ў раёне сярэдняя школа. 30 студзеня 1938 года Папоўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі (вёска Папоўка — у вёску Першамайск). З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Лоеў набыло статус гарадскога пасёлка. У жніўні 1941 года тэрыторыя раёна акупаваная нацысцкімі захопнікамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінула больш за 4 тысячы ўраджэнцаў Лоеўшчыны, 5 лаеўчан сталі Героямі Савецкага Саюза. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 41 помнік Вялікай Айчыннай вайны. 17 кастрычніка 1943 года вызвалены г.п. Лоеў, а 22 лістапада і ўся тэрыторыя Лоеўскага раёна вызвалена ад нямецкіх захопнікаў. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бывалькаўскі, Крупейкаўскі і Ліпнякоўскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года Лоеўскі раён скасаваны, гарадскі пасёлак Лоеў, Баршчоўскі, Дзяражыцкі, Казярожскі, Карпаўскі, Першамайскі, Пярэдзелкаўскі, Рудня-Марымонаўскі, Страдубскі (Старадубкаўскі), Уборкаўскі, Хаткаўскі і Шарпілаўскі сельсаветы перададзены Рэчыцкаму раёну, Ручаёўскі сельсавет — Брагінскаму раёну.

30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, у яго склад уключаны гарадскі пасёлак Лоеў, Бывалькаўскі, Казярожскі, Карпаўскі, Новабаршчоўскі, Першамайскі, Пярэдзелкаўскі, Страдубскі (Старадубкаўскі), Уборкаўскі сельсаветы Рэчыцкага раёна і Ручаёўскі сельсавет Брагінскага раёна. 4 ліпеня 1967 года ўтвораны Сяўкоўскі сельсавет, скасаваны Першамайскі сельсавет. 3 снежня 1981 года Новабаршчоўскі сельсавет перайменаваны ў Малінаўскі, 17 ліпеня 1986 года Казярожскі сельсавет — у Каўпенскі. 20 кастрычніка 1995 года Лоеўскі раён і гарадскі пасёлак Лоеў аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. У 1999 годзе для аховы дзяржаўнай мяжы з Украінай у Лоеве створаны атрад пагранічных катараў. 1 снежня 2009 года скасаваны Пярэдзелкаўскі і Сяўкоўскі сельсаветы[4].

Насельніцтва

  • 1995 год — 19 400[5]
  • 1999 год — 18 000
  • 2005 год — 17 300
  • 2006 год — 15 800
  • 2009 год — 14 346[1] (перапіс)
  • 2010 год — 14 242[6]

Памятныя мясціны

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Лоеўскага раёна Вядомыя асобы ————-

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 284 Об изменении административно-территориального устройства Лоевского района Гомельской области Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  5. Беларусь, 1995
  6. Справаздача Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі: колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 года

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Лоеўскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 434. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лоеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Лоеўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лоеўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Холмецкага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1966 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1967 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лоеўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be