wd wp Пошук:

Дубаносы (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубаносы.

Дубано́сы[1] (трансліт.: Dubanosy, руск.: Дубоносы) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Гісторыя

У 1847 г. вёска маёнтка Янушава Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка В. Корсака, 4 двары, 34 жыхара. У 1904 г. вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 87 жыхароў. У 1921 г. у Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 21 двор, 124 жыхары. З 12.10.1940 г. вёска ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1948 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Дзяржынскага. З 1975 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).

У 2009 годзе Пузыроўскі сельсавет быў скасаваны, і Дубаносы ўвайшлі ў склад Крывіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 98 жыхароў (1960)
  • 14 двароў, 23 жыхара (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. “Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці” (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be