wd wp Пошук:

Дубна (Украіна)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубна.

Дубна (укр.: Дубно) — горад абласнога падпарадкавання ў Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Іква. Адміністрацыйны цэнтр Дубенскага раёна. Насельніцтва 39 146 чал. (2001).

Знаходзіцца за 45 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Роўна — Львоў.

Гісторыя

Упершыню згаданы ў Іпацьеўскім летапісе пад 1100 годам; уваходзіла ў склад Уладзімір-Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.

У XIV ст. уладанне князёў Астрожскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.

6 чэрвеня 1498 года атрымала Магдэбургскае права. У канцы XV ст. разам з гарадскімі ўмацаваннямі ў Дубна ўзвялі замак, у гэты час у месце дзейнічалі Крыжаўзвіжанскі і Праабражэнскі манастыры[1].

З 1565/66 г. у Валынскім ваяводстве. У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло да Каралеўства Польскага. У XVI ст. у Дубенскім замку дзейнічала людвісарня.

У 1609 годзе ўвайшло ў склад ардынацыі з цэнтрам у горадзе Астрог[1]. У 1614 годзе ў Дубне пачаў дзейнічаць кляштар бернардзінцаў. З 1620 года валоданне князёў Заслаўскіх. У 16301631 гг. усе манастыры Дубна прынялі Унію.[1] У 1648 годзе казацкія загоны М. Крываноса часова авалодалі Дубнам. У 1660 годзе казакі Б. Хмяльніцкага бралі замак у аблогу, аднак не здолелі яго ўзяць; у гэты ж час А. Чарнецкая заснавала ў Дубне кляштар кармелітаў. З 1673 года валоданне Юзафа і Тэафіліі Любамірскіх.

У 1727 і 1743 гадах у Дубенскім Праабражэнскім манастыры праходзілі саборы (генеральныя капітулы) Уніяцкай царквы. У 1793 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай[1] апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні.

У 1873 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Валынскага ваяводства. З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. З ліпеня 1941 па 17 сакавіка 1944 г. знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

  • 1860 — 6057 чал., у тым ліку шляхты 433, духоўнага звання 86, ганаровых грамадзян 14, купцоў 452, сялян 303, ваенных 975, іншаземцаў 10, іншых 26.[2]
  • 1970 — 25 тыс. чал.[3]
  • 1991 — 42,1 тыс. чал.[4]
  • 2001 — 39 146 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці. Працуюць ліцейна-механічны, гуматэхнічных вырабаў заводы.

Славутасці

  • Замак князёў Астрожскіх (XV—XVIII стагоддзі)
  • Касцёл бернардзінцаў (XVII ст.)
  • Касцёл Св. Яна Непамука (XIX ст.)
  • Кляштар кармелітак (XVIII ст.)
  • Луцкая брама (XVI ст.)
  • Сінагога (XVI—XVII стагоддзі)
  • Тараканаўскі форт (кан. XIX ст.)
  • Царква Ств. Георгія (XVIII ст.)
  • Царква Св. Ільі (пач. XX ст.)
  • Царква Праабражэння Гасподняга (XVIII ст.)

  • Замак, вежа
  • Замак, выгляд з боку ўязной брамы
  • Замак, надбрамны корпус

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Цікавыя факты

  • У аповесці М. Гогаля «Тарас Бульба» пад сценамі Дубна адбываецца легендарная сцэна, калі галоўны герой забівае свайго сына.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Грынявецкі В. Дубна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 606. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Dubno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 197
  3. Дубно // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. Дубно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be