Астрог (горад)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Астрог.
Астрог (укр.: Острог) — горад абласнога падпарадкавання ў Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Гарынь пры ўпадзенні ў яе рэчкі Вілія. Адміністрацыйны цэнтр Астрожскага раёна. Насельніцтва 14 801 чал. (2001).
Знаходзіцца за 55 км ад Роўна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Астрог на лініі Здалбунаў — Шапятоўка. Праз горада праходзіць аўтамабільная дарога Стараканстантынаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы М21.
Гісторыя
- 1100: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча ў Іпацьеўскім летапісе; уваходзіў у склад Уладзімір-Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.
- XIV ст.: уладанне князёў Астрожскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1340: у Густынскім летапісе згадваецца першы князь з дынастыі Астрожскіх — Даніл.
- 1421: пры Астрожскім замку збудавалі Богаяўленскую царкву.
- 29 ліпеня 1528: атрымаў Магдэбургскае права.[1]
- 1540: у Астрозе, паводле запрашэння князя І. Астрожскага, знаходзіліся дамініканы, дзейнічаў касцёл.
- 1565/66: у Валынскім ваяводстве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1576—1582: у Астрозе дзейнічала друкарня, тут працаваў Іван Фёдараў; князь Васіль-Канстанцін Астрожскі заснаваў Грэка-славяна-лацінскую акадэмію (Астрожскую школу).
- 1604: вялікі пажаў знішчыў горад.
- 1624: Г. А. Хадкевіч заснавала ў Астрозе езуіцкі калегіум, дзе былі класы граматыкі, рыторыкі, паэтыкі і філасофіі, бурса для збяднелай валынскай шляхты, музычная бурса, бібліятэка, аптэка.[1]
- 1636: праваслаўныя прыходы Астрога прынялі Унію.
- XVII ст.: у Астрозе дзейнічаў кляштар кармелітаў абутых, а з сяр. XVIII ст. — кляштар капуцынаў.
- 1648: казакі Б. Хмяльніцкага захапілі і спустошылі горад.
- 1673: па смерці апошняга прадстаўніка роду Астрожскіх перайшоў да Вішнявецкіх.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні.
- 1921: згодна з Рыжскім мірным дагаворам увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у складзе Украінскай ССР.
- 3 ліпеня 1941 — 13 студзеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
- 1835 — 5500 чал.
- 1861 — 8926 чал.
- 1882 — 7717 чал.[2]
- 1896 — 11 758 (5545 мужчын і 6213 жанчын), з іх паводле веры: праваслаўных 2578, рымска-каталікоў 1612, пратэстантаў 102, юдаістаў 7368, магаметанаў 39, іншых спавяданняў 59; паводле саслоўя: шляхты 526, духоўнага звання 49, ганаровых грамадзян і купцоў 318, мяшчан 9555, вайскоўцаў 342, сялян 879, іншых станаў 89.[3]
- 1921 — 12 975 чал.
- 1931 — 13 265 чал.
- 1974 — 10,9 тыс. чал.[4]
- 1991 — 13,3 тыс. чал.[5]
- 2001 — 14 801 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай (масларобнай, цукровай, разлівання мінеральных водаў і інш.), будматэрыялаў і інш. прамысловасці.
Адукацыя і навука
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Богаяўленская замкавая царква (XVI ст.)
- Былы касцёл капуцынаў (XVIII ст., цяпер царква Св. Фёдара)
- Замак князёў Астрожскіх (XV, XVI стст.)
- Капліца Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі
- Мескія ўмацаванні (XVI ст.): Луцкая і Татарская брамы
- Могілкі: яўрэйскія, татарскія
- Сінагога (XVII ст.)
- Фарны касцёл (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Касцёл і кляштар езуітаў (1624)
- Касцёл і кляштар кармелітаў (1779)
- Палац Яблонскіх (XVIII ст.)
Галерэя
Умацаванні
Іншае
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Канстанцін-Васіль Астрожскі (1526—1608) — вялікалітоўскі грамадскі дзеяч, ваявода кіеўскі.
- Мікола Кавальскі (1929—2006) — гісторык, заснавальнік украінскай школы крыніцазнаўства.
Глядзіце таксама
Зноскі
- 1 2 Грынявецкі В. Астрог // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 259. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Ostróg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 682
- ↑ Острог // Астрог (горад) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Острог // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Острог // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астрог (горад)
- Астрожскі гарадскі савет Архівавана 24 ліпеня 2010.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.