wd wp Пошук:

Дубок (Брэсцкі раён)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубок.

Дубо́к[1] (трансліт.: Dubok, руск.: Дубок) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 53 км на поўдзень ад Брэста, 19 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на ўсходзе меліярацыйны канал, на захадзе — р. Капаеўка (прыток р. Заходні Буг), на поўдні сетка меліярацыйных каналаў і дзяржаўная мяжа з Украінай, аўтадарогай звязана з г.п. Дамачава.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).

Гісторыя

У канцы 18 — пачатку 19 ст. ў вёсцы пабудавана драўляная праваслаўная Ільінская царква.

У 19 стагоддзі сяло ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1868 годзе ў Прыбыраўскай воласці, уласнасць графа Замойскага. У 1875 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе дзейнічала праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1890 годзе сялянам Дубоцкага сельскагаспадарчага таварыства належала 632,3 дзес. ворыва. У народным вучылішчы займаліся 39 хлопчыкаў. У 1897 годзе ў сяле царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, майстэрня па вырабе гонту, карчма.

У 1905 годзе вёска і маёнтак (20 жыхароў) у Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 23 двары, загубілі 57 жыхароў; 30 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Да 18 снежня 1972 года ў складзе Чэрскага сельсавета[2], у 1972—2013 гадах у складзе Дамачаўскага пассавета[3].

Насельніцтва

  • 160 мужчын, 179 жанчын (1868)
  • 143 двары, 1008 жыхароў (1876)
  • 25 двароў, 410 жыхароў (1886)
  • 121 двор, 644 жыхары (1897)
  • 934 жыхары (1905)
  • 60 двароў, 270 жыхароў (1921)
  • 149 двароў, 654 жыхары (1940)
  • 575 жыхароў (1959)
  • 524 жыхары (1970)
  • 128 гаспадарак, 211 жыхароў (1997)
  • 27 гаспадарак, 224 жыхары (2005)

Інфраструктура

  • Пачатковая школа
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Клуб
  • Бібліятэка

Славутасці

Ільінская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 25 чэрвеня 2021.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be