wd wp Пошук:

Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубровенскі сельсавет.

Дубро́венскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дуброўня.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дуброўна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Лідскага і Цвермаўскага сельсаветаў[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Траццякоўскага сельсавета перададзена вёска Перапечыца, у склад Гервянікаўскага сельсавета перададзены вёскі Кадаўбы, Пашкі, Сангайлы і Цвермы[2]. 27 сакавіка 1978 года ў склад Крупаўскага сельсавета перададзены вёскі Малейкаўшчына, Колышкі, Споркаўшчына, Стругі, Чахаўцы[3]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Дуброўню. 23 снежня 2002 года ў склад сельсавета ўключаны пасёлак Першамайскі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3268 чалавек[5], з іх 56,6 % — палякі, 34,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 1,4 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 декабря 2002 г. № 116 О внесении изменений и дополнений в Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 98
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лідскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be