Першамайскі (Лідскі раён)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Першамайскі.
Першама́йскі[1] (трансліт.: Pieršamajski, руск.: Першемайский) — пасёлак у складзе Дубровенскага сельсавета Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 8 км на ўсход ад горада Ліда.
Гісторыя
Паселішча Першамайскі паўстала каля вёскі Няцеч у 1959 годзе як рабочы пасёлак пры торфапрадпрыемстве[2].
Да 2002 года Першамайскі меў статус рабочага пасёлка. У 2002 годзе ён быў аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў і ўключаны ў склад Дубровенскага сельсавета[3][4].
Дзейнічае торфапрадпрыемства «Лідскае». Дом культуры, сярэдняя і музычная школы, бальніца.
Насельніцтва
- 1995 — 1,6 тыс. чал.[5]
- 2004 — 1,4 тыс. чал.
Славутасці
- Касцёл Святога Казіміра (2004)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Першамайскі-Няцеч
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 98 О решении вопросов административно-территориального устройства Лидского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 декабря 2002 г. № 116 О внесении изменений и дополнений в Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 98
- ↑ Беларусь, 1995
Літаратура
- Першамайскі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 577. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1959 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.