wd wp Пошук:

Дубічы

Ду́бічы[1] (трансліт.: Dubičy, руск.: Дубичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета.

Гісторыя

У 1796 годзе адна частка яе належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай, а другая — плябаніі Падароскага касцёла. У 1836 годзе — прыватная вёска.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1836 год — 20 двароў, 182 жыхары.
  • XX стагоддзе: 1914 год — 29 двароў, 154 жыхары.
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 174 жыхары; 2009 год — 115 жыхароў.

Памятныя мясціны

Царква, пачатак XX ст.

Магіла савецкага воіна Шыліна І. В. Старшы сяржант Шылін загінуў у 1944 г. пры вызваленні Падароска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 годзе на магіле пастаўлены помнік — чатырохгранная піраміда, у завяршэнні якой зорка.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гайнаўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be