wd wp Пошук:

Душэты

Душэ́ты[4] (груз. დუშეთი) — горад у Грузіі, у рэгіёне Мцхета-Мтыянеты. Адміністрацыйны цэнтр Душэцкага муніцыпалітэта. Статус горада афіцыйна абвешчаны ў 1801 годзе. Насельніцтва 6167 чал. (2014 гг.).

Геаграфія

Горад размешчаны ў Душэцкай упадзіне ў перадгор’ях Вялікага Каўказа, па абодва бакі маленькай горнай ракі Душэтысхеві, 900 м над узроўнем мора. Акрамя самога горада, Душэцкі муніцыпалітэт уключае некалькі вёсак гістарычнай акругі Пхові (Пшаві і Хеўсурэты). Душэты размешчаны за 33 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Мцхета (лінія ТбілісіХашуры) і ў 7 км ад Ваенна-Грузінскай дарогі.

Гісторыя

Герб Душэты, створаны і зацверджаны ў 1875 годзе, выкарыстоўваўся ў часы Расійскай імперыі

Душэты ўпершыню згадваецца ў грузінскіх тэкстах у 1215 годзе. У XVII ст. тут была рэзідэнцыя горных валадароў — Арагвійскіх князёў, чыё непадпарадкаванне Грузінскай кароне выклікала неаднаразовыя ўварванні і спусташэнні горада царскімі войскамі. З прычыны ліквідацыі княства ў 1740-х гадах, Душэты перайшоў пад царскае кіраванне, аднак значна заняпаў. У 1756 годзе атрымаў статус феадальнага горада, а ў 1802 годзе, пасля расійскай анексіі стаў цэнтрам ізноў Душэцкага павета. Душэты і яго наваколлі сталі месцам беспарадкаў падчас рэвалюцыі 1905, сялянскага паўстання 1918 года і ўзброеных сутыкненняў Жнівеньскага паўстання 1924 года супраць савецкай улады. Пры савецкай уладзе горад быў цэнтрам харчовай і лёгкай прамысловасці, аднак пацярпеў ад эканамічнага заняпаду і адтоку насельніцтва ў пост-савецкі перыяд. Цяпер большасць людзей працуе ў сферы абслугоўвання (банкі, школы, СТА, крамы), а таксама ў натуральнай сельскай гаспадарцы.

Інфраструктура і славутасці

У горадзе ёсць кансервавая і малочная фабрыкі, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, навучальныя ўстановы і культурныя ўстановы (тэатр, краязнаўчы музей, Душэцкая геафізічная абсерваторыя). У горадзе захавалася царква Св. Георгія (IXX ст.), будынак служачых (XVII ст.), палац-крэпасць Чылашвілі (XVIII ст.). Вакол горада ёсць таксама некалькі гістарычных і рэкрэацыйных месцаў, як замак Анануры і возера Базалеты. У Душэты размешчана рэзідэнцыя Цылканскай і Душэцкай епархіі.

Зноскі

  1. Геаграфічныя назвы Рэспублікі Грузія
  2. მოსახლეობის საყოველთაო აღწერა 2014(нявызн.). საქართველოს სტატისტიკის ეროვნული სამსახური (ნოემბერი 2014). Праверана 6 სექტემბერი 2016.
  3. Ethnic composition of Georgia 2014
  4. Напісанне Душэты паводле Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be