wd wp Пошук:

Дэлфт

Дэлфт (нідэрл.: Delft) — горад і абшчына ў Нідэрландах, у правінцыі Паўднёвая Галандыя, на паўдарогі паміж Ротэрдамам і Гаагай. Размешчаны на рацэ Схі. Насельніцтва па стане на 1 студзеня 2008 года складала 96 168 чалавека[2].

Гістарычны цэнтр горада захаваўся галоўным чынам з XVII стагоддзя, у XIX стагоддзі Дэлфт істотна пашырыўся і набыў індустрыяльны характар. У наш час з’яўляецца адным з асноўных цэнтраў распрацоўкі высокіх тэхналогій у Нідэрландах. Гэтаму галоўным чынам спрыяюць наяўнасць у горадзе Дэлфцкага тэхнічнага ўніверсітэта і ўрадавай арганізацыі прыкладных даследаванняў (TNO).

Дэлфт быў рэзідэнцыяй Вільгельма Аранскага і першай сталіцай Нідэрландаў. Вільгельм быў забіты тут у 1584 годзе, і з тых часоў традыцыйна членаў нідэрландскай каралеўскай сям’і хаваюць у Новай царкве Дэлфта.

Знакамітыя жыхары

Зноскі

  1. А таксама 0,87 км кв. вады
  2. Bevolking; burgerlijke staat, geslacht, leeftijd en regio, 1 januari(нявызн.). Centraal Bureau voor de Statistiek. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 6 студзеня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1246 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be