wd wp Пошук:

Ермакоўскае сельскае паселішча (Вікулаўскі раён)

Ермакоўскае сельскае паселішча — муніцыпальнае ўтварэнне ў Вікулаўскім раёне Цюменскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ермакі.

Гісторыя

Статус і межы сельскага паселішча ўсталяваны Законам Цюменской вобласці ад 5 лістапада 2004 года № 263 «Об установлении границ муниципальных образований Тюменской области и наделении их статусом муниципального района, городского округа и сельского поселения»[1].

Населеныя пункты Асінаўка, Ермакі і Ялоўка заснаваны ў 1886 годзе выхадцамі з вёсак Рагінь, Бушаўка, Меркулавічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні[2].

Насельніцтва

Насельніцтва, жыхароў: 376 (2010), 307 (2017).

Склад сельскага паселішча

У склад сельскага паселішча ўваходзіць 4 населеныя пункты:

N п/п Населены пункт Тып населенага пункта Насельніцтва, 2010
1 Асінаўка сяло 65
2 Ермакі сяло 265
3 Рэзанава сяло 0
4 Ялоўка вёска 46

Зноскі

  1. Закон Тюменской области от 5 ноября 2004 года № 263 «Об установлении границ муниципальных образований Тюменской области и наделении их статусом муниципального района, городского округа и сельского поселения»
  2. https://news.tut.by/society/545821.html Архівавана 26 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Муніцыпальныя ўтварэнні Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be