wd wp Пошук:

Рагінь

Рагі́нь[1] (трансліт.: Rahiń, руск.: Рогинь) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Рагінскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 68 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Чачора (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да цэнтра якой далучаецца з усходу кароткая вуліца з завулкам і з поўдня — дзве выгнутыя кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1816 годзе валоданне Дзярналовічаў. У 1845 годзе памешчык С.В. Дзярналовіч меў 5012 дзесяцін зямлі, вадзяны млын, сукнавальню і карчму. У 1848 годзе валоданне памешчыцы Е. Быкоўскай. У 1863 годзе пабудаваны будынак і пачаліся заняткі ў народным вучылішчы (у 1889 годзе 45 вучняў). Працавала сукнавальня. У 1886 годзе Свята-Мікалаеўская царква, школа, майстэрня па апрацоўцы скур, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета. З 1895 гады працаваў вінакурня. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: у селі — царква (драўляная), народнае вучылішча (У 1907 годзе 66 вучняў), хлебазапасны магазін (з 1884 года), магазін, карчма, у фальварку — вінакурня, вадзяны млын. З 1911 года пры школе працавала бібліятэка.

У снежні 1917 гады ў сяло ўварваліся каля 200 улан польскага корпуса Довбар-Мусніцкага. Для барацьбы супраць інтэрвентаў быў створаны мясцовы баявы атрад (начальнік К. Р. Новікаў). Напачатку 1920-х гадоў у фальварку арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», а пазней — саўгас «Рагінь».

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Рагінскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года да 26 ліпеня 1930 года Гомельскай акруг, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас “Улада Саветаў “, меліся вінакурня, торфаразработочная арцель, нафтавы млын, 2 гамарні, сталярная майстэрня, масласыраварня, урачэбны ўчастак, хата-чытальня. У 1938-58 гадах працавала МТС. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тэхніка МТС і абсталяванне спіртзавода былі эвакуіраваны ў савецкі тыл. У лістападзе 1943 года ў баях за вызваленне вёскі загінулі 301 савецкі салдат і 3 партызана (пахаваны ў брацкай магіле каля школы). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 332 земляка. У памяць пра загінуўшых у 1962 годзе ў цэнтры вёскі ўсталявана скульптурная група. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Рагінь». Працуюць спіртзавод, вінзавод, лесапільня, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 магазіна. Ёсць парк.

У склад Рагінскага сельсавета ўваходзіў да 1929 года ў наш час не існы пасёлак Культурны.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 330 гаспадарак, 782 жыхары.

Дынаміка

  • 1816 год — 28 двароў, 116 жыхароў.
  • 1848 год — 45 двароў.
  • 1886 год — 79 двароў, 583 жыхары.
  • 1897 год — 134 двары, 932 жыхары; у фальварку — 12 двароў, 60 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 185 двароў.
  • 1959 год — 1484 жыхары (паводле перапісу).
  • 2001 год — 890 жыхароў, 362 двары[2].
  • 2004 год — 330 гаспадарак, 782 жыхары.

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. БелЭн, 2001

Літаратура

  • Віталёва, В. Рагінь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 44. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Рагінь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 200. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be