wd wp Пошук:

Бушаўка (Марозавіцкі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бушаўка.

Бу́шаўка[1] (трансліт.: Bušaŭka, руск.: Бушевка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 4 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), за 45 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Аўтамабільная дарога Буда-Кашалёва — Уваравічы.

Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (па абодва бакі аўтадарогі) і забудовы драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX ст. як вёска ў Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1825 годзе ў складзе казённага маёнтка Кашалёва, размяшчалася карчма. У 1847 годзе 18 незаселеных надзелаў, уласнасць казны. У 1884 годзе працавалі 3 ветракі. З 1886 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыходская школа (адкрыта ў 1895 годзе), 2 хлебазапасных магазіна, 3 ветракі, вінная крама, карчма. У 1909 годзе 1010 дзесяцін зямлі, вінная крама, млын.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 52 жыхары вёскі. Да 16 ліпеня 1954 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[2]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы). Працавалі аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 69 гаспадарак, 140 жыхароў.

Дынаміка

  • 1847 год — 51 двор.
  • 1884 год — 103 двары, 545 жыхароў.
  • 1897 год — 140 двароў, 798 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 868 жыхароў.
  • 1925 год — 151 двор.
  • 1959 год — 342 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 69 гаспадарак, 140 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be