Гюмры
Гюмры (арм.: Գյումրի, да 1840 г. — Кумайры, у 1840—1924 — Александропаль, у 1924—1991 — Ленінакан) — другі па велічыні горад у Арменіі, размешчаны за 126 км ад Ерэвана, на Шыракскім плато, на ўсход ад ракі Ахуран. Цэнтр марза Шырак.
Геаграфія
Сучасны Гюмры, які захаваў у сабе рысы старажытнага горада, размешчаны на вышыні 1550 метраў над узроўнем мора, у паўночна-заходняй частцы Арменіі. Знаходзіцца ў 8—9 бальнай сейсмічнай зоне. Гюмры перасякаецца цяснінамі Чэркез, Джаджур і інш.
Рэльеф раўнінны, пакрыты азёрамі, рэкамі і лававымі масівамі магутнасцю ў 350 метраў. Расліннасць стэпавая. У рачных далінах растуць акацыя, клён, ясень і інш
Клімат засушлівы. Зімой бываюць моцныя маразы да -41 градуса па Цэльсіі. Летам параўнальна горача: да 36. На працягу года выпадае трохі ападкаў (у сярэднім 500 мм). Паветра адрозніваецца гаючымі ўласцівасцямі. На працягу года Гюмры атрымлівае каля 2500 гадзін сонечнага святла і цяпла.
Наваколлі Гюмры багатыя будаўнічымі матэрыяламі — туфам, базальтам, дыятамітамі, глінай, а таксама ўрадлівымі чарназёмнымі глебамі.
Па прамой лініі ад Гюмры да Чорнага мора — 196 км, да Каспійскага — 384 км.
Гарады-пабрацімы
- Александрыя, ЗША
- Салонікі, Грэцыя
- Нарда, Італія
- Крэтэй, Францыя
- Маздок, Расія
- Дамадзедава[2], Расія
- Азаску, Бразілія
- Плоўдзіў, Балгарыя
- Пітэшты, Румынія
- Эшфілд(англ.) бел., Вялікабрытанія
- Кордава, Аргенціна
- Лаваль (Квебек), Канада
- Беласток, Польшча
- Сіянь, Кітай
Выбітныя асобы
- Юрый Нарайравіч Варданян
- Сяргей Мікалаевіч Мартынаў — Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Валянцін Піліпавіч Ждановіч (1907—1975) — беларускі архітэктар.
Славутасці
Зноскі
- ↑ 34,4% населения Армении живет в Ереване
- ↑ Армянскі Гюмры і Дамадзедава падпісалі мемарандум пра супрацоўніцтва (нявызн.).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гюмры
Катэгорыя·Населеныя пункты марза Шырак Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.