Жалезнікі (Мядзельскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жалезнікі. Жале́знікі[1] (трансліт.: Žaliezniki, руск.: Железники) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. 2 вёскі ў Занарачанскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні: 10 двароў, 96 жыхароў і 9 двароў, 89 жыхароў. У 1904 г. вёска Жалезнікі, 226 жыхароў. У 1907 г. вёскі Жалезнікі 1-я (157 жыхароў) і Жалезнікі 2-я (151 жыхар). У 1-ю сусветную вайну з верасня 1915 г. акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, спалена. 18-28.03.1916 г. у раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай аперацыі войскаў расійскіх армій Паўночнага і Заходняга франтоў. У 1940 г. 57 двароў, 232 жыхары. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску (57 двароў), забілі 3 жыхароў. Пасля вайны адноўлена.
З 11.10.1940 г. у Занарацкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1950 г. у вёсцы створаны калгас «Перамога». З 1973 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Занарач).
Насельніцтва
- 193 жыхары (1960)
- 48 двароў, 107 жыхароў (1997)
Інфраструктура
Жывёлагадоўчая ферма.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зяле́знікі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.