wd wp Пошук:

Жукі (Капыльскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жукі, значэнні.

Жукі́[1] (трансліт.: Žuki, руск.: Жуки) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.

Гісторыя

У 18 ст. вёска ў Навагрудскім павеце і ваяводстве ВКЛ. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Слуцкім павеце Мінскай губерні, 118 жыхароў, карчма, млын, уласнасць М. Бярновіча. Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Мусіцкага сельсавета Слуцкага раёна[2].

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Жукі знаходзяцца за 7 км на захад ад Грэска (Грэскі сельсавет), за 22 км на ўсход ад Капыля, за 100 км ад Мінска.

Водная сістэма

На захадзе ад Жукоў ёсць меліяратыўныя каналы, непадалёку цячэ р. Лакнея.

Насельніцтва

  • 1909 год — 42 гаспадаркі, 242 жыхара.
  • 1997 год — 47 гаспадаркі, 89 жыхароў.
  • 2010 год — 32 гаспадаркі, 51 жыхар.

Транспартная сістэма

21 км ад чыгуначнай станцыі Морач на лініі Асіповічы-Баранавічы. Даезд па шашы Узда-Старыца-Труханавічы і далей па аўтадарозе Труханавічы-Жукі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.8, кн.2. Мінская вобласць / / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be