Жупранскі сельсавет
Жупра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жупраны.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 20 чэрвеня 1988 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палянскага сельсавета (20 населеных пунктаў).
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4126 чалавек[2], з іх 88,6 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 3,4 % — рускія[3].
Славутасці
- Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1854—1875) у аг. Жупраны
- Могілкі яўрэйскія ў аг. Жупраны
- Плябанія (кан. XIX — пач. XX стст.) у аг. Жупраны
- Помнік Францішку Багушэвічу (1958) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр шыфр у аг. Жупраны
Зноскі
- 1 2 3 Жупранский сельсовет
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Ашмянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Ашмянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.