Журжава (Віцебск)
Жу́ржава (трансліт.: Žuržava, руск.: Журжево) — прыгарад Віцебска. Цяпер у межах горада і выцягнуты ўздоўж вул. Гагарына.
Гісторыя
У пачатку XX ст. маёнтак Журжава Бабініцкай воласці Віцебскага павета належаў двараніну Э. Самовічу. У маёнтку 2 двары, 22 жыхары.
У 1924—1931 гг. і з 1937 г. цэнтр Ялагаўскага сельсавета[1]. У 1954—1967 гг. вёска ў складзе Бабініцкага сельсавета Віцебскага раёна. 29 лістапада 1967 года вёска Журжава ўключана ў гарадскую рысу Віцебска[2].
У 1946—1995 гг. за 2,5 км на поўнач ад вёскі знаходзіўся аэрадром ваенна-транспартнай авіяцыі «Віцебск-Паўночны». Зараз у раёне аэрадрома знаходзіцца асноўная пляцоўка свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».
Зноскі
- ↑ Жыжнеўская, Н. В. Віцебскі раён / Н. В. Жыжнеўская // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 335.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёсак Журжава, Себяхі, Сакалоўка, чыгуначнай станцыі Віцьба Бабініцкага сельсавета і вёскі Давыдаўка Мазолаўскага сельсавета ў мяжу горада Віцебска ад 29 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 34 (1192).
Літаратура
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. ред. И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 406, [1] с., [14] л. ил. — ISBN 5-85700-004-1.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Віцебска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.