Журыхскі сельсавет
Журы́хскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Журыхі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кузьміцкі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кузьмічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Талуцкага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Варонічы, Грыгаркі, Губы, Кішкарэпы, Навікі і Стражы)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 жніўня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Журыхі, сельсавет перайменаваны ў Журыхскі[3]. 13 красавіка 1981 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Любанскага сельсавета.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 жніўня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Вілейскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1981 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.