Жытанежжа
Жытане́жжа[1] (трансліт.: Žytaniežža, руск.: Житонежье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Глазаўскага сельсавета[2].
Каля вёскі найвышэйшы пункт раёна (157 м).
Геаграфія
Размяшчэнне
У 12 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка
Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Губічы — Буда-Кашалёва.
Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. З 1884 года працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 4 вятракі, у Недайскай воласці Гомельскага павета. У 1909 годзе 926 дзесяцін зямлі. У 1912 годзе пабудаваны будынак і пачаліся заняткі ў земскай школе.
У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Трактар», працавалі гамарня, вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 лістапада 1943 года вызвалена ад захопнікаў. На фронце загінулі 72 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).
Да 16 снежня 2009 года ў складзе Глазаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхара.
Дынаміка
- 1858 год — 13 двароў, 135 жыхароў.
- 1897 год — 43 двары, 371 жыхар (паводле перапісу).
- 1909 год — 55 двароў, 412 жыхароў.
- 1925 год — 111 двароў.
- 1959 год — 302 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
- ↑ Решение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области»(недаступная спасылка)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.