Жытлінскі сельсавет
Жы́тлінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Хадакі. Колькасць двароў — 621, колькасць жыхароў — 1479.
Старшыня — Свібовіч Пётр Андрэевіч[1], кіраўнік спраў — Шымчук Наталля Леанідаўна[1].
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жытлін. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 2 сакавіка 1981 года ў склад сельсавета з Яглевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Воля, Зыбайлы, Сярадава, Яблонка і хутар Зацішша)[2]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Козіцкага сельсавета (аграгарадок Вулька Аброўская і вёска Козікі)[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1379 чалавек[4], з іх 93,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,6 % — украінцы[5].
Зноскі
- 1 2 Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 сакавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 20 (1682).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.