Козіцкі сельсавет
Ко́зіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Вулька Аброўская.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Козікаўскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Козікі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жытлінскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 895 чалавек[2], з іх 93,7 % — беларусы[3].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 2 населеныя пункты: Вулька Аброўская і Козікі.
Зноскі
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области Архівавана 22 кастрычніка 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Целяханскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.