wd wp Пошук:

Ж’яр-над-Гронам

Ж’яр-над-Гро́нам (славацк.: Žiar nad Hronom), да 1920 года Светы-Крыж, да 1955 Светы-Крыж-над-Гронам (славацк.: Svätý Kríž nad Hronom; ням.: Heiligenkreuz an der Gran; венг.: Garamszentkereszt, да 1888 Barsszentkereszt) — горад у Славакіі, цэнтр аднайменнага раёна ў Банскабістрыцкім краі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Грон.

Геаграфія

Горад размяшчаецца ў Ж’ярскай катлавіне ў Банскабістрыцкім краі. Катлавіна акружаная пагор’ямі Втачнік, Крэмніцкія горы і Шцьяўніцкія горы.

Сярэднегадавая тэмпература прыкладна 8 °C, прычым у рэгіёне частыя атмасферныя ападкі. У зімовы перыяд тэмпература даволі нізкая, улетку дасягае ўзроўню 25 °C — 35 °C.

Праз Ж’яр-над-Гронам працякае рака Грон, другая па даўжыні ў Славакіі. Таксама побач з горадам працякае Луцільскі паток, які ўцякае ў Грон.

Гісторыя

Старая абсерваторыя

Першыя згадкі пра паселішча на гэтым месцы датаваныя 1075 годам. Часткова яно адносілася да ўладанняў замка Шашаў, часткова — да Гронскі-Бенядзіка. Паселішча атрымала сельскагаспадарчыя прывілеі. Пазней пад уладанне Шашаўскага замка перайшла ўся вёска Светы-Крыж.

У Сярэднявеччы вёска стала мястэчкам і зрабілася адміністрацыйным і культурным цэнтрам рэгіёна. Гэта было звязана з развіццём гандлю, а пазней з паўстаннем цэхаў: кравецкіх, сапожніцкіх, пазней кавальскіх.

XVII стагоддзе стала цяжкім часам для гараджан. На іх абрынуўся мор, які распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе з Італіі, а таксама войны: Шашаў быў сядзібай паўстанцаў. Горад быў апорным пунктам Яна Йіскры. У 1647 горад вытрымаў турэцкую аблогу. У 1661 годзе горад згарэў у велізарным пажары. Пасля шматгадовых хваляванняў горад патрабаваў поўнага абнаўлення гаспадаркі.

У 1690 годзе горад атрымаў права правядзення кірмашоў. Дамінантай горада быў палац, які ў пазнейшыя гады стаў летняй сядзібай архібіскупа.

Маёнтак у Светы-Крыжы стаў сядзібай банскабістрыцкага біскупа, і ў гэты перыяд зведаў рэканструкцыю. У XIX стагоддзі ў ім жыў Штэфан Мойзес.

У 1927 годзе мястэчка атрымала назву Светы-Крыж-над-Гронам. Пасля Другой сусветнай вайны тут узнік алюмініевы завод, што стварыла шмат новых рабочых месцаў і забяспечыла далейшае развіццё. Светы-Крыж-над-Гронам атрымаў статус горада і ў 1955 атрымаў цяперашнюю назву. У 1969 і 1991 у яе склад увайшлі вёскі Шашаўске-Подграддзе, Ладамерска-Віска, Луціла і Горне-Опатаўцы. З 1991 года Ладамерска-Віска і Луціла зноў сталі самастойнымі вёскамі.

Насельніцтва

Славакі — 94,24%, цыганы — 1,97%, чэхі — 0,95%, венгры — 0,69%[1]. 62,07% усяго насельніцтва — рыма-каталікі, за імі 25,54% без веравызнання, астатнія — евангелікі[1].

Прамысловасць

Найбольшае прадпрыемства — металургічны завод кампаніі Slovalco, раней вядомы як фабрыкі Славацкага нацыянальнага паўстання, збудаваныя ў 1950-х.

Культура

Дзейнічае археалагічная экспазіцыя і галерэя славацкай АН.

Турыстычная інфармацыя

Шашаўскі замак

Транспарт

Чыгуначная станцыя на лініі Браціслава — Кошыцы.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Месты-партнёры

Ад 2006 года Ж’яр-над-Гронам актыўна развівае супрацоўніцтва з чэшскім горадам Світаві.

Зноскі

  1. 1 2 Архіўная копія(славацк.)  (недаступная спасылка). Statisticky urad Slovenskej republiky. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 26 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be