wd wp Пошук:

Забалацкі сельсавет (Аршанскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Забалацкі сельсавет.

За́балацкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Заслонаўка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Веравайшанскі (Забалацкі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Веравойша (Горная Веравойша). У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забалацце. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Машкоўскага сельсавета перададзена вёска Арлоўшчына[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Машкоўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Даўжаніцы, Падгайшчына і Стар)[2]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзена вёска Дачная[3]. 15 мая 1981 года ў склад сельсавета перададзены: з Малотынскага сельсавета — вёска Грабянёва, з Ліпкаўскага сельсавета — вёска Татарск[4]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Забалацкі[5]. 16 лютага 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заслонаўка.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2848 чалавек[6], з іх 91,8 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be