wd wp Пошук:

Першамайскі сельсавет (Аршанскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Першамайскі сельсавет.

Першама́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белева[1][2].

Гісторыя

Першамайскі сельсавет утвораны 22 студзеня 1963 года ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Белева ў складзе 24 населеных пунктаў: Аляксандрава, Балбасава, Балотавічы, Барань, Барэйшава, Белая Ферма, Белева, Бранцава, Вярхоўе, Галачова, Гарані, Клюшнікава, Мацнава, Навасёлкі, Пустынкі, Татарск, Тумінічы, Хадулы, Хімінічы, Целянцеева, Чэрвіна, чыгуначная будка, пасёлкі Бор і «Сельгастэхніка», якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[3]. 16 верасня 1966 года ў мяжу горада Орша ўключана вёска Пустынкі[4]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Ліпкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зямцы, Ленькавічы і Наваселле), з Задроўеўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Дзятлава, Лісуны і Мезенава), са складу сельсавета ў Веравайшанскі сельсавет перададзена вёска Дачная, у Ліпкаўскі сельсавет — 5 населеных пунктаў (вёскі Барань, Навасёлкі, Татарск, Целянцеева і Чэрвіна)[5]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зубрэвіцкага (9 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнік»: Балотавічы, Барэйшава, Вярхоўе, Дзятлава, Лісуны, Мацнава, Мезенава, Тумінічы і Хадулы) і Вусценскага (6 сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгаса «Першае мая»: Белева, Бранцава, Клюшнікава, Ленькавічы, Наваселле і Хімінічы) сельсаветаў[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. С.75
  2. Першамайскі сельсавет (Аршанскі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў мяжу горада Оршы вёскі Пустынкі Першамайскага сельсавета Аршанаскага раёна ад 16 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 28 (1148).
  5. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be