Забалацкі сельсавет (Воранаўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Забалацкі сельсавет.
За́балацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Забалаць.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Смільгінскага сельсавета, у склад сельсавета са Слабодкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка[1]. 29 верасня 2005 года ў склад Місявіцкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Слаўная, Смільгіні, Станкілішкі, Трайгі, Ядэлеўцы, хутары Баброўнікі, Пятроўка, хутар Праважа і асобна стаячыя хутары вёскі Талочкі)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2019 чалавек[3], з іх 85,4 % — палякі, 11,7 % — беларусы, 2,1 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 29 сентября 2005 г. № 146 О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района Архівавана 16 чэрвеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Воранаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.