Забалацце (Брэсцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Забалацце.
За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Малыя Радванічы—Брэст, на захадзе меліярацыйныя каналы.
У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод „Мухавец“» (цэнтр — пас. Мухавец).
Гісторыя
У пісьмовых крыніцах XVI стагоддзя згадваецца ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1589 годам упамінаецца ў сувязі з «наездамі на сяло».
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1870 годзе вёска адносілася да Забалацкай сельскай грамады.
У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1905 годзе непадалёку ад вёскі размяшчаўся фальварак. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну ў Забалацці дзейнічала падпольная антыфашысцкая ячэйка. Вясковая моладзь на чале з У. І. Стэльмашук сабрала для партызан шмат зброі, у т.л. 5 аўтаматаў, 4 ручныя кулямёты, 30 вінтовак. За годы вайны загінулі 20 вяскоўцаў.
Насельніцтва
- 165 рэвізскіх душ (1870)
- 381 жыхар (1905)
- 15 двароў, 109 жыхароў (30.9.1921)
- 225 жыхароў (1959)
- 244 жыхары (1970)
- 17 двароў, 172 жыхары (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Забалацце (Брэсцкі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.