Забалоцкі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Забалоцкі сельсавет.
Забало́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Забалоцце.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рагінскага сельсавета[1].
Утвораны зноў у складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці 18 студзеня 1965 года з часткі Рагінскага сельсавета ў складзе 12 населеных пунктаў: Баркі, Вясёлы Курган, Вясёлы Пахар, Доўгі, Забалоцце, Засценны, Кучынск, Мікольск, Новае Забалоцце, Новая Харошаўка, Усход і Харошаўка[2]. Сельсавет значна пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шырокаўскага сельсавета[3].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Забалоцце, Харошаўка, пасёлкі Кучынск і Мікольск. Таксама ў склад Забалоцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія ўжо не існуюць: да 1939 года — хутары Дразды і Красніца, да 1976 года — пасёлак Новая Харошаўка, да 1996 года — пасёлкі Доўгі, Засценны, Курган, Новае Забалоцце, Пахар і Усход (жыхары пераселены ў сувязі з радыяцыйным забруджваннем).
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Забалоцкі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.