wd wp Пошук:

Мікольск (Буда-Кашалёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мікольск.

Міко́льск[1] (трансліт.: Mikoĺsk, руск.: Микольск) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

На поўначы і захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 14 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 38 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы і захадзе праходзяць меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — фальварак. У 1909 годзе 416 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1925 годзе пасёлкі Мікольск-I і Мікольск-II у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце).

Да 24 кастрычніка 2002 года ў складзе Забалоцкага сельсавета[2].

Скасаваны ў 2005 годзе.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка

  • 1897 год — 1 двор, 12 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — Мікольск-I — 23 двары; Мікольск-II — 18 двароў.
  • 1959 год — 226 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района»

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be