Завад-Віравая
За́вад-Вірава́я[2] (трансліт.: Zavad-Viravaja, руск.: Завод-Вировая) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.
Геаграфія
Недалёка ад вёскі цячэ рака Проня.
Гісторыя
Узнікла ў 1873 годзе ў выніку аб’яднання вёсак Завод і Віравая. На поўдні быў завод, дзе гналі з карчоў дзёгаць, шкіпінар, выпальвалі кавальскі вугаль, а пазней абпальвалі цэглу. На поўначы, на правым беразе ракі Проня, была вёска Віравая, якая існавала ўжо ў 1772 годзе[3]. У 1924 годзе цэнтр Віраўскага сельсавета.
Насельніцтва
Славутасці
На яе правым беразе Проні за 2 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца курганны магільнік[4][5].
Зноскі
- 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт За́вадзь, За́вадзь-Вірава́я, Ярава́я, Мірава́я, Смалаку́рны Заво́д, м.
- 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 568.
- ↑ Проня(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 5552.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.