Завайцянскі сельсавет
Завайця́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Завайць.
26 красавіка 1962 года цэнтр Нараўлянскага сельсавета Гомельскай вобласці БССР перанесены ў вёску Заваць, сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Ельскага раёна. 1 снежня 2009 года скасаваны, аграгарадок Завайць і вёска Калінічы перададзены ў склад новаўтворанага Нараўлянскага сельсавета[2]. 21 верасня 2010 года скасаваны вёскі Раманаўка, Смалегаў і Смалегаўская Рудня, якія знаходзіліся на ўліку на тэрыторыі сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты: Завайць, Калінічы, Смалегаў) складала 278 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,1 % — немцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 21 сентября 2010 г. № 24 Об упразднении сельских населенных пунктов Романовка, Смолеговская Рудня, Смолегов Завойтянского сельсовета Наровлянского района(недаступная спасылка)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нараўлянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1962 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.