wd wp Пошук:

Нараўлянскі сельсавет

Нараўля́нскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Нароўля (не ўваходзіць у склад савета).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Нароўля. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года Нароўля атрымала статус гарадскога пасёлка. З 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Гомельскай вобласці. 26 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завайць, вёскі Гута і Заракітнае перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Нараўлянскага пассавета, сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі[1].

Зноў утвораны 1 снежня 2009 года ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці, калі ў склад сельсавета перададзеныя аграгарадок Завайць і вёска Калінічы скасаванага Завайцянскага сельсавета, вёска Канатоп Вербавіцкага сельсавета, а таксама вёскі Гута, Заракітнае і Фізінкі, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[2]. 21 верасня 2010 года скасаваныя населеныя пункты Раманаўка, Смалегаў, Смалегаўская Рудня, якія знаходзіліся на ўліку на тэрыторыі сельсавета[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области
  3. Решение Наровлянского районного Совета депутатов от 21 сентября 2010 г. № 24 Об упразднении сельских населенных пунктов Романовка, Смолеговская Рудня, Смолегов Завойтянского сельсовета Наровлянского района(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Нараўлянскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be