Задубенне
Задубе́нне[1] (трансліт.: Zadubiennie, руск.: Задубенье) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя
У 1904 г. вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета, 243 жыхары. У 1908 г. 40 двароў, 295 жыхароў. У 1921 г. вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага ваяводства, 247 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне, з 09.08.1979 г. у Крывіцкім пасялковым Савеце. У 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Пушкіна. З 1979 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя Жданава (цэнтр — вёска Пруднікі), з сакавіка 1990 г. — калгаса «Беларусь».
У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Дзянісава ўвайшло ў склад апошняга[2].
Насельніцтва
- 294 жыхары (1960)
- 75 двароў, 153 жыхара. (1997)
Інфраструктура
Магазін, бібліятэка, клуб, жывёлагадоўчая ферма. У цэнтры вёскі помнік 15 землякам, жыхарам вёсак калгасу імя Пушкіна, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны (пастаўлены ў 1965 г.).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. “Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці” (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.