wd wp Пошук:

Зажэвічы

Зажэ́вічы[1] (трансліт.: Zaževičy, руск.: Зажевичи) — аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Зажэвіцкага сельсавета.

Цэнтр калгасу «Перадавік», а пазней сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Добрыца». Знаходзіцца за 8 км ад Салігорска і за 141 км ад Мінска.

Гісторыя

Вёска на карце Рыцы-Дзяноні (1772)
Хата Навумчыка — найстарэйшая хата вёскі, пабудавана ў канцы 1920-х

Вядома з XVI ст. як вёска Зажэвічы (Zażewiczy) або Зажэва (Zażewo) Слуцкага княства. Станам на 1566 год належала да «двара» Пагост. Паводле апісання Слуцкага княства 1600 года належана да «двара» Мяцявічы.

У 1797 годзе Зажэвічы прыватны маёнтак Слуцкага павета Мінскай губерні.

Станам на 1858 года вёска ў складзе фальварка Трасцянец, які знаходзіўся за 5 км паўднёвей, паблізу сучаснай Бярозаўкі.

У 1870 годзе Зажэвічы — сельская грамада Пагосцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Зажоўская грамада адносілася да прыхода Пагосцкай царквы, там хрысціліся і вянчаліся зажоўцы, адпаведна захоўваліся метрычныя кнігі датычныя жыхароў вёскі (царква і яе архіў згарэлі ў 1944 годзе, падчас наступлення савецкай арміі).

У вялікім пажары 1928 года згарэла адзіная і галоўная вуліца Зажэвіч, жыхары рассяліліся па хутарах.

У 1931 годзе ў Зажэвічах арганізаваны калгас «Перадавік», у якім былі два нацыяналізаваныя паветраныя млыны, працавала кузня. З 1938 года савецкія ўлады пачалі гвалтоўнае збіранне зажоўскіх хутароў назад у вёску, прасцейшым спосабам прымусу да перавозу хаты ў вёску было разбурэнне даху.

Дэмаграфія

Год Двары Жыхары
1800 61 225
1897 114 1107
1909 171 1245
1917 187 1346
1941 314 1355
2004 340 648

Адукацыя

Першы мураваны прыватны дом у Зажэвічах
Памятная знак на вуліцы Гуляева

У 1861 годзе адкрыта школа граматы, станам на 1890 год там навучаліся 30 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. У 1905 годзе для школы падубавана новае памяшканне. Станам на 1922 год у школе 1-й ступені навучалася 299 дзяцей.

Установы

  • Сярэдняя школа-садок
  • Крама
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

  • Памяць. Салігорскі раён

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Салігорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be