Зажэвіцкі сельсавет
Зажэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Зажэвічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 23 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новацярушскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Абідземля, Загор’е, Красны Бераг, Крываль, Лесаўня, Новая Грамата, Новыя Цярушкі і пасёлак Крываль)[1]. 6 верасня 2007 года ўтвораны пасёлак Заазёрны[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пагосцкага сельсавета з вёскай Цясова, вёскі Саковічы і Язавінь перададзены ў склад Старобінскага сельсавета[3].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2508 чалавек[4], з іх 93,0 % — беларусы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Солигорского районного Совета депутатов от 6 сентября 2007 г. № 40 Об отнесении товарищества индивидуальных застройщиков “Заозерный” к категории сельского населенного пункта и присвоении наименования
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Салігорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Салігорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.