wd wp Пошук:

Зазер’е (Баранавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зазер’е.

Зазе́р’е[1] (трансліт.: Zazierje, руск.: Зазерье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 45 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы.

Гісторыя

На паўночны захад ад вёскі каля р. Сваротва археолагамі былі выяўлены сляды гарадзішча з рэшткамі вала (мясцовая назва — Шведскі замак)[2].

У 1909 годзе ў складзе Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У 1921 годзе ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва

  • 22 двары, 122 жыхары (1909)
  • 31 двор, 166 жыхароў (1921)
  • 203 жыхары (1959)
  • 165 жыхароў (1970)
  • 35 двароў, 43 жыхары (1998)
  • 25 гаспадарак, 35 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 13.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be